Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 кастрычніка 1654 году адбылася бітва пад Шапялевічамі


RFL/RL 24 кастрычніка ў гісторыі Беларусі і сьвету

24 кастрычніка ў сьвеце афіцыйна адзначаецца Міжнародны дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

24 кастрычніка 1654 году адбылася бітва пад Шапялевічамі – вызначальная ў часе нашэсьця маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча на Беларусь. Як адзначае гісторык Генадзь Сагановіч, пасьля паразы пад Шапялевічамі армія Вялікага Княства Літоўскага спыніла сваё існаваньне. Маскоўскае нашэсьце на тагачасную Беларусь будзе доўжыцца 13 гадоў і забярэ жыцьцё кожнага другога жыхара краю.

24 кастрычніка 1780 году Марцін Пачобут-Адляніцкі стаў рэктарам Віленскае Акадэміі, адначасова Акадэмія была рэарганізаваная ў Галоўную Школу тагачаснае Беларусі.

24 кастрычніка 1928 году -- дзень нараджэньня беларускага мовазнаўцы прафэсара Адама Супруна, які ў сваіх працах дасьледаваў дачыненьні беларускай мовы зь іншымі.
XS
SM
MD
LG