Як стала вядома напачатку працэсу, былы старшыня Дзяржкамавіяцыі Фёдар Іваноў абвінавачваецца па самай цяжкай частцы 424 артыкула Крымінальнага кодэксу, паводле якой яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня. Паводле сьледзтва, ён нібыта спрыяў таму, каб пэўныя бізнэсоўцы з Расеі атрымалі выгадны кантракт на рамонт ўрадавага авіялайнэра, што нанесла бюджэту краіны вялікія страты.
Фёдар Іваноў адмовіўся пракамэнтаваць для журналістаў вылучанае супроць яго абвінавачваньне. Між тым ягоны адвакат Анастасія Карчагіна заявіла, што яе падабаронны не прызнае сябе вінаватым нават часткова. Старшынюе на працэсе судзьдзя Вярхоўнага суду Сяргей Грынцэвіч.