СІМФЭРОПАЛЬ. Суд Крымскай аўтаноміі Ўкраіны сёньня распачаў разгляд справы лідэра азэрбайджанскай апазыцыі Расула Гуліева. Суд мае вырашыць, ці выдаваць Гуліева Азэрбайджану, дзе ён абвінавачваецца ў фінансавых растратах. Гуліеў быў затрыманы ў панядзелак ў Сімфэропалі, дзе зрабіў пасадку самалёт, на якім ён вяртаўся ў Азэрбайджан дзеля ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах пасьля 10-гадовага выгнаньня. Тым часам, у Кіеве моладзевая арганізацыя “Пара” наладзіла акцыю пратэсту супраць затрыманьня Гуліева.