13 кастрычніка 1888 году нарадзіўся беларускі мастак Язэп Драздовіч. Ён прыйшоў на сьвет у засьценку Пунькі на Глыбоччыне, вучыўся ў Вільні. Драздовіч быў шматгранным творцам – жывапісцам, графікам, скульптарам, разбяром па дрэву, пісьменьнікам, паэтам, этнографам, фальклярыстам, астраномам… Цяпер мала хто ведае, што працуючы фэльчарам падчас першай сусьветнай вайны, Драздовіч прымаў па пяцьсот пацыентаў за дзень; быў мастацкім рэдактарам першага ў савецкай Беларусі лемантара; у ГермАнавічах арганізоўваў асьветнае таварыства “Заранка”, а ў вёсцы Сталіца – школу з навучаньнем на роднай мове паводле сваёй уласнай мэтодыкі; пешшу абыйшоў ці ня ўсю Заходнюю Беларусь, замалёўваючы курганы і рэшткі замкаў; пісаў гістарычны раман “Гарадольская пушча”, а на схіле жыцьця стаў вандроўным вясковым мастаком. Язэп Драздовіч быў пачынальнікам касьмічнае тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве. Ён – аўтар кнігі “Нябесныя бегі”, у якой выклаў сваю тэорыю будовы космасу.
13 кастрычніка 1896 году ў Пецярбургу нарадзіўся Мікалай Шчакаціхін, выдатны беларускі гісторык культуры і пэдагог. Адзін з заснавальнікаў найноўшага беларускага мастацтвазнаўства. Дасьледаваў гісторыю беларускага мастацтва ад яго вытокаў да сучаснасьці -- вывучаў старажытныя фрэскі, абразы, архітэктурныя помнікі, гравюры выданьняў Скарыны. У 1937 годзе Мікалай Шчакаціхін быў расстраляны савецкімі карнымі органамі.
13 кастрычніка 1925 года ў пакойчыку над бацькоўскім бакалейным складам нарадзілася Маргарэт Хільда Тэчар. Хімік паводле адукацыі, “жалезная ледзі” стала першай ў гісторыі жанчынай прэм’ер-міністрам. Яна тройчы ачольвала Вялікую Брытанію. Пры ёй Ангельшчына ўзяла рэзкі курс управа. Тэчар зьнізіла падаткі й аслабіла кантроль ураду над прадпрымальнікамі. Апроч гэтага ўсяго яна, Маргарэт Тэчар, маці дваіх блізьнятаў – сына й дачкі, ганаровы прафэсар Каралеўскага хімічнага інстытуту.