Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан: арышт праваабароньніцы


ТАШКЕНТ. Ва Ўзбэкістане арыштавана праваабароньніца Мутабар Таджыбоева. Пракуратура вінаваціць яе ў шантажы. Таджыбоеву затрымалі ў Фэргане, дзе яна ўзначальвае мясцовую праваабарончую групу.

Раней на судовым працэсе над 15 удзельнікамі травеньскіх хваляваньняў ва ўзбэцкім горадзе Андыжане некаторыя падсудныя заявілі, што Таджыбоева падахвочвала іх да паўстаньня. На думку праваабаронцаў, працэс быў зрэжысэраваны, каб забраць увагу ад дзеяньняў узбэцкіх уладаў пры крывавым здушэньні пратэстаў.
XS
SM
MD
LG