Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Эгіпту ў Газу ідзе зброя


ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраілю Сыльван Шалом зьвінаваціў Эгіпет у тым, што той прыкладае недастатковыя намаганьні, каб спыніць паступленьне зброі ў Сэктар Газу. Партыі супрацьтанкавых і ручных ракетаў ідуць празь мяжу Эгіпту ў Сэктар Газу з тых часоў, як адтуль пайшоў Ізраіль. Эгіпет ды Ізраіль раней дамовіліся пра разгортваньне дадатковага эгіпецкага памежнага кантынгенту.
XS
SM
MD
LG