(Каліноўскі: ) "Пагадненьне наконт будучыні і супрацоўніцтва партыяў "дзясяткі" і чатырох прэтэндэнтаў на кандыдата было абвешчана сёньня пасьля абеду. Тут узьніклі некаторыя спрэчныя моманты, калі, напрыклад, лідэр "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч заявіў, што яго арганізацыя падтрымае любога кандыдата апрача камуніста. Анатоль Лябедзька падпісаў гэтае палітычнае пагадненьне з дзьвюма агаворкамі, у якіх адсойвае пазыцыю сваёй партыі: пераўтварыць кангрэс у стала дзейны орган і каб менавіта гэты кангрэс зацьвердзіў перадвыбарчыя структуры на месцах. На думку Станіслава Шушкевіча, гэта касмэтычныя заўвагі, якія не паўплываюць на інтэнсыўнасьць супрацоўніцтва пасьля абраньня адзінага кандыдата".
(Карэспандэнт: ) "Валер, напярэдадні кангрэсу прадстаўнікі аргкамітэту заяўлялі, што дадуць акрэдытацыю журналістам дзяржаўнага тэлебачаньня толькі ў тым выпадку, калі ўдзельнікі кангрэсу будуць мець магчымасьць выступіць у тэлеэфіры. Ці атрымаў нехта такую магчымасьць?"
(Каліноўскі: ) "Не, ніхто такой магчымасьці не атрымаў. І нават адказу не было. Ні ад БТ, ні ад ОНТ, ні ад СТБ. Нягледзячы на гэта, прэсавая служба кангрэсу пагадзілася акрэдытаваць журналістаў гэтых кампаніяў, яны з раніцы знаходзяцца на форуме. Здымкі яны робяць спэцыфічныя. Спачатку яны ўсе разам здымалі выступленьне нейкага бутафорскага гурту "Эдэм", які выступаў зь песьня "Голубой вагон" з папулярнага мультфільма. Гэты гурт прывезьлі ў аўтобусе, яны выступалі на ганку ДК, калі зьбіраліся дэлегаты. А потым з гэтага ж гурту выйшлі мужчыны, якія пачалі палка цалавацца, пазіруючы камэрам дзяржаўных тэлекампаніяў. А пазьней журналістка Беларускага тэлебачаньня задала 4-м кандыдатам на прэсавай канфэрэнцыі пытаньне, ці праўда, што яны гатовыя дазволіць аднаполыя шлюбы ў Беларусі".
(Карэспандэнт: ) "І што адказалі дэлегаты?"
(Каліноўскі: ) "Станіслаў Шушкевіч на гэта адказаў: што ў каго баліць, пра тое й пытаюцца. Астатнія зазначылі, што гэта, відаць, правакацыя, якую арганізавалі"