ТЭГЕРАН. Міністэрства замежных спраў Ірану пагражае выкарыстаць гандлёвыя санкцыі супраць краінаў, якія патрабуюць у Міжнародным агенцтве ў атамнай энэргіі зрабіць захады супраць Тэгерану. Іран таксама заявіў, што ў адказ на перадачу пытаньня пра яго ядзерную праграму ў Раду бясьпекі ААН ён болей не дапусьціць міжнародных інспэктараў на свае ядзерныя аб’екты і адновіць працы ў ўзбагачэньні ўрану.