Урад Беларусі зьвярнуўся з просьбаю да суду падоўжыць дзеяньне штампаў, якія, дарэчы, былі ўведзеныя яшчэ ў 1993 годзе. Савет міністраў тлумачыць гэта тым, што дзяржаўныя органы не пасьпяваюць стварыць да 31 сьнежня гэтага году сыстэму кампутарнага ўліку тых асобаў, у адносінах да якіх дапускаецца абмежаваньне на выезд з краіны. Нягледзячы на рашэньне суду, у пашпартных сталох прастаўлялі штамп, які дазваляе выезд за мяжу, на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў. Штамп на адзін год каштуе 25 500 рублёў, і яшчэ трэба аддаць 2 тысячы за кампутарную рэгістрацыю.
На судовым працэсе чакаецца выступ першага намесьніка начальніка дэпартамэнту ў пытаньнях грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксея Бегуна. Ён цьвердзіць, што асноўная задача штампу – у абмежаваньні выезду з краіны асобных грамадзянаў. Але тады ці можна назваць беспадстаўным рашэньне Канстытуцыйнага суду?
(Бягун: ) “Я не магу камэнтаваць дзеяньні суду, але ў Беларусі ўстаноўлены такі парадак і я думаю, ён зусім не пярэчыць Канстытуцыі. Калі заўтра наш урад установіць, што пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь будзе ў выглядзе плястыкавай карткі, то на падставе гэтай карткі вы ня зможаце выехаць за мяжу. Таму ўсё зводзіцца да ўзору пашпарта. Усё адрозьніваецца толькі ў форме рэалізацыі права на выезд за мяжу”.
Паводле Аляксея Бегуна, Міністэрства ўнутраных справаў у поўным аб’ёме выканала рашэньне асноўнага суду краіны. Астатнія пытаньні адносіліся да кампэтэнцыі ўраду, Палаты прадстаўнікоў, а таксама памежнага камітэту. Трэба было стварыць аўтаматызаваную сыстэму ўліку асобаў, выезд якіх часова абмежаваны.
(Бягун: ) “Тут ёсьць два пытаньні: у стварэньні сыстэмы, якая ахоплівае беларускія пункты пропуску. Але дзяржаўная мяжа з Расеяй адкрытая, таму асобы, якія маюць абмежаваньні выезду з тэрыторыі Беларусі, могуць у прынцыпе бесьперашкодна выехаць на тэрыторыю Расеі і адтуль у трэція краіны. Тое ж самае яны могуць зрабіць праз тэрыторыю Ўкраіны. З гэтымі дзяржавамі пакуль што ня ўзгоднены мэханізм кантролю за такімі грамадзянамі. Цяпер гэтыя краіны кіруюцца тымі палажэньнямі, якія прадугледжваюць пропуск грамадзянаў Беларусі ў трэція краіны толькі пры наяўнасьці ў іх аформленых дакумэнтаў з правам выезду за мяжу”.
Але чаму ж за мінулыя тры гады беларускі ўрад так і не стварыў той аўтаматызаванай сыстэмы ўліку?
(Бягун: ) “Гэта дастаткова затратны мэханізм. Апроч таго, патрабуюцца выдзяленьне спэцканалаў сувязі і адпаведныя навыкі для эксплюатацыі гэтых сыстэм кампэтэнтнымі органамі Беларусі. Гэта пытаньне не аднаго мільёна даляраў”.
Але можна ж падлічыць: калі грамадзянін за адзін год дзеяньня штампу плаціць прыкладна 10 даляраў, то тысяча грамадзянаў аддае 10 000 даляраў. Нават цягам трох гадоў можна было наскрэбці грошай з кішэняў людзей на стварэньне сыстэмы.
Сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак з іроніяй ставіцца да бясьсільля беларускага ўраду, які не сьпяшаецца даць магчымасьць грамадзянам бесьперашкодна карыстацца сваім правам на свабоду перамяшчэньня.
(Гулак: ) “Тры гады дзяржаве больш чым дастаткова, каб зрабіць сыстэму. Калі дзяржава лічыць гэта немагчымым, трэба, каб было абгрунтавана, чаму? Апрача таго, што гэта дурная працэдура, трэба патраціць шмат свайго часу, але я павінен яшчэ заплаціць вялікую суму грошай для таго, каб мець права скарыстацца сваім канстытуцыйным правам”.
Старшыня Канстытуцыйнага суду прызнае, што прастаўленьне штампу супярэчыць асноўнаму закону краіны. Але што будзе цяпер з ранейшым рашэньнем суду? Паводле Рыгора Васілевіча, урад просіць адкласьці выкананьне. І на які тэрмін?
(Васілевіч: ) “Тэрміны ня надта дакладна вызначаныя. Трэба яшчэ вывучаць. Мы гэта вывучым на паседжаньні”.
(Карэспандэнт: ) “Лепш пачакаць рашэньня суду, а потым ісьці па гэты штамп: ставіць яго ці ня ставіць?”
(Васілевіч: ) “Так. Мы імкнемся, каб быў запас часу ў людзей, каб было больш ясна. Пачакайце да 19 верасьня. Можа, мы ў гэты дзень вынесем рашэньне, будзе яснасьць канчатковая”.