(Бартосік: ) “Я чуў, што ў вас тут кірмашы 28-га?”
(Стары: ) “28-га”.
(Бартосік: ) “І калі яны былі самыя вясёлыя і багатыя”.
(Стары: ) “Да вайны былі. 28-га, лічы, ўвесь раён прыяжджаў сюды. Усё было. А цяпер кірмашу няма. Хто парася прывязе, прадасьць і ўвесь рачот. Цяпер моладзь рабіць ня хоча. Напіцца ды ўкрасьці. І ўвесь рачот. Пры Сталіну дык іх бы павешалі бы ўсіх да аднаго. Гэтых хлапчукоў”.
Тыя, каго б гэты мілы дзядуля разам з таварышам Сталіным пусьцілі б “у рачот”, “тусаваліся” каля крамы. Асобы незразумелага ўзросту, невызначальнага сацыяльнага статусу, але цалкам пэўнага занятку. Якім яны, мяркуючы па колеры твараў, займаюцца даўно, упарта і ў любы час. Адзін зь іх, калгасны пастух Коля, ласкава пагадзіўся адказаць на мае няхітрыя пытаньні.
(Бартосік: ) “Вы самі дзе працуеце?” (Коля: ) “У калгасе”. (Бартосік: ) “І як плацяць?” (Коля: ) “Я яшчэ не атрымліваў. Але павінен трыста тысяч атрымаць. Па мне дык нармальна”. (Бартосік: ) “У Скрыгалаве калгас лічыцца моцным, ці ня вельмі?” (Коля: ) “Сярэдні. Ён яшчэ ня лёг. Усе рамонты ідуць. Старшыня новы. Да справы падыходзіць ён, каб кожны месяц зарплата была і каб худоба была накормленая”. (Бартосік: ) “А мужыкі гавораць, калі вып’юць пра палітыку, ці не? Лукашэнку хваляць ці хаюць?” (Коля: ) “А старшыня ня любіць гэтага. За п’янку ён адразу звальняе. Калі падыдзеш да яго. Пах. Звальняе”.
Назва мястэчка паходзіць ад словазлучэньня “скрытая галава”. Бо ў гэтых мясьцінах, у 1497-м годзе татарамі быў абезгалоўлены кіеўскі мітрапаліт Макарый. Паводле легенды, татары кінулі галаву сьвятара ў Прыпяць, але яна ўсплыла непадалёк ад будучага мястэчка. Але ня толькі тым забойствам багатая скрыгалаўская гісторыя. Скрыгалавец дзед Саша, якога я сустрэў каля капліцы, зрабіў экскурс у гісторыю апошняй вайны.
(Саша: ) “У гэтым раёне быў паліцэйскі атрад мацнейшы. У Скрыгалавае. Падчас вайны”. (Бартосік: ) “А партызан многа было?” (Саша: ) “Трэба схавацца – ідзі ў партызаны. Натуральных партызан і не было фактычна. Везьлі генэрала з Хойнікаў у Калінкавічы. Ну і партызаны нашыя мясцовыя – сустрэнем яго. І добра, што зь імі два аўтаматчыкі былі, нашы дэсантнікі. У гэтых партызанах. Яны абасраліся. А гэтыя два дэсантнікі забралі генэрала. А яны як выступалі? Ноччу едзе – дай сала, дай самагонкі. Сам сябе абараняў – партызан лічыўся”.
У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя мястэчка Скрыгалаў мела 102 двары і 600 жыхароў. У пачатку ХХІ колькасьць насельніцтва паболела ўсяго на 200 чалавек. Улічваючы, што ледзь не палова зь іх – гэта чарнобыльскія перасяленцы, а пэнсіянэраў паўтысячы, можна казаць пра дэградацыю колішняга жывога мястэчка. Праўда, двароў значна паболела. Сёньня іх 338. І розьніца паміж старою часткаю мястэчка і пасёлкам перасяленцаў кідаецца ў вочы сваімі кантрастамі. У новай частцы дамы цагляныя, зробленыя па адным праекце, а вуліцы недарэчна шырокія. Як быццам тут зьбіраліся будаваць праспэкты ці разьлічвалі на імклівы дабрабыт скрыгалаўцаў і будучыя аўтамабільныя заторы. Вуліцы старога Скрыгалава вузенькія і пакручастыя. Дамы на іх драўляныя, бярвеньне пачарнелае ад часу. Некаторыя з закалочанымі шыбамі. Але дом дзеда Сені вылучаецца сваёй беласьнежнаю атынкоўкай. На пытаньне, як жыцьцё-быцьцё, дзед Сеня адказаў народнай скрыгалаўскай прымаўкай.
(Дзед Сеня: : ) “Ты знаеш… Я.е Хама Хаму, ды няма спакою нікаму. Калі ты журналіст, вось здагадвайся сам. Праўды нідзе няма. Кругом бесталкоўшчына. Ён там крычыць. Яго ня слухаюць дурня таго. У калгасе работы няма. Трактарысты ды даяркі. Астатнія усе гуляюць. Дык гэта жытка? А ён хваліцца – сорак долараў! Дык можна ў ціятар схадзіць!
Ужо колькі месяцаў над Скрыгалавым лунае загадкавае слова “аграгарадок”. Можа, хто і верыць у той сялянскі рай, які ўкладаюць у гэтае слова дзяржаўныя СМІ, але толькі ня дзед Сеня.
(Дзед Сеня: ) “Дураць галаву людзям. Дай работу, хаты пустуюць, наедзе людзей, будуць жыць. Пэнсіянэры яшчэ неяк. А той, каму трэба зарабіць пэнсію, няма дзе. Аграгарадок! Гробіць грошы на гэтыя аграгарадкі. Я памру, хата будзе пуставаць. Вунь пустуе, вунь пустуе. Дай работу, каб работа была. А людзі самі жыцьцё знойдуць. Дай работу. У вёсцы трэба даць работу, а хат тут навалам лішніх. Праз хату жыве чалавек. Была б тут работа, наехала б людзей, і хаты былі б.
Сярод багатай палітры сёньняшніх беларускіх палітыкаў стары скрыгалавец свайго кандыдата ня бачыць.
(Дзед Сеня: ) “А Пазьняк што гаварыў? Калісьці ён хацеў на Лукашэнку залезьці, яшчэ як не ўехаў за граніцу. Яшчэ быў у парлямэнце. Кажа – трэба пэнсіі не даваць, хай дзеці даглядаюць бацькоў. Гэта правільна? Я помню. Радыё слухаю кожны раз. А ён “аграгарадок” крычыць. Што ты крычыш, балван? Я быў ў Данбасе, у шахце рабіў чатыры гады. Яшчэ такога дурня ня было, як цяпер”.
Суседка дзеда Сені, старая Марыя, наадварот, бачыць бяду зусім не ў аграгарадку, а ў новым пакаленьні. А яе любоў да сёньняшняга кіраўніка краіны проста неабдымная.
(Марыя: ) “Маладыя ня хочуць работаць. Красьці, піць, біць каго, золата абкрасьці, бабу біць – вось такая моладзь. Якая работа, такая і зарплата. Па тры месяцы ў калгасе не даюць зарплаты. А нам пэнсію, дзякуй таму Лукашэнку. Хай бы яшчэ ён да самай, як той Кастра пажыцьцёва працуе. Хай і у нас пажыцьцёва працуе, пакуль на пэнсію ня пойдзе. А маладым, канечне, ня хочуць работаць. А лепшага паставяць? Я ня ведаю, я во ніколі ягонай жонкі ня бачыла.”
Маладая прыгожая скрыгалаўка Натальля жыве ў старой лядашчай хаце разам з маці, інвалідкай, якая ня ходзіць, і двума малымі дзецьмі. Былы муж сьпіваецца на другім канцы мястэчка, і дзеці забыліся, як тата выглядае. Натальля працуе ў мясцовай жыльлёва-камунальнай гаспадарцы, дзе атрымлівае зарплату, сто тысяч рублёў. Але гутарачы зь ёй, я не адчуў нават ценю таго, што называецца незадаволенасьць жыцьцём. Ніякай табе ні млявасьці, ні абыякавасьці.
(Натальля: ) “У нас тут у калгасе з красавіка месяца няма зарплаты. Абяцаюць на наступным тыдні. Чацьверты месяц няма зарплаты”. (Бартосік: ) “А як слухаюць пра аграгарадкі?” (Натальля: ) “У нас робяць аграгарадок”. (Бартосік: ) “Дык гэта прыйдзе шчасьце?” (Натальля: ) “Ну, мабыць”. (Бартосік: ) “А што гэта такое будзе?” (Натальля: ) “Асфальт будуць перакладваць. Бардзюры ўжо робяць каля царквы. Напэўна, зажывем”. (сьмяецца: ) (Бартосік: ) “Вы на жыцьцё не скардзіцеся?” (Натальля: ) “Хацелася б лепей”. (Бартосік: ) “Думак няма зьбегчы куды-небудзь?” (Натальля: ) “Канечне, ёсьць. Каб было куды. Каб добрая вёска была. Каб зарплата была добрая. Ёсьць жа такія месцы. Каб не атрымліваць гэтыя няшчасныя сто тысяч”. (Бартосік: ) “А пра выбары 2006-га году гавораць?” (Натальля: ) “Цішыня”. (Бартосік: ) “А нешта ведаюць пра апазыцыйных палітыкаў?” (Натальля: ) “Ніхто не цікавіцца гэтымі палітыкамі, таму, што няма калі цікавіцца гэтым усім”.
Гутарачы на Натальліным панадворку, я лёгка мог уявіць сябе хоць ў савецкіх часах, хоць у эпосе Панятоўскага. Беларуская беднасьць ярчэйшай ня стала. Але зьявілася ў жыцьці адна новая дэталь. Зь ёю мяне пазнаёміла дачка Натальлі.
(Бартосік: ) “А цябе як зваць?” (Дзяўчынка: ) “Таня”. (Бартосік: ) “Табе падабаецца жыць у Скрыгалаве?” (Дзяўчынка: ) “Так”. (Бартосік: ) “Ня хочаш нікуды адсюль зьехаць?” (Дзяўчынка: ) “У Ірляндыю”. (Бартосік: ) “А чаму ў Ірляндыю?” (Дзяўчынка: ) “Там прыгожа”.
Праз тыдзень сямігадовая Таня адправіцца на месяц на зялёную выспу. Ёй будзе што з чым параўнаць і аб чым падумаць. Скрыгалаў, дарэчы, у радыяцыйным пляне чысты. А ў Ірляндыю тутэйшыя дзеці езьдзяць дзякуючы былой дырэктарцы школы, якая асабіста выйшла на ірляндзкія гуманітарныя арганізацыі.
(Былая дырэктарка: ) “Яны паедуць у Ірляндыю, дык ім усім прапаноўваюць. Пагаварыце з бацькамі, можа дадуць дабро вам застацца. Прыгожыя нашы дзеці”. (Бартосік: ) “А ня страшна дзяцей адпраўляць у Ірляндыю. Культурны шок”. (Дырэктарка: ) “Я таксама так думала. Але я казала так дзецям. Яны паказваюць нам, як трэба адпачываць, як трэба час праводзіць добра. Але яны не паказваюць нам, як яны працуюць. А працуюць яны па 12-13 гадзін у дзень. І толькі тады даюць сабе магчымасьць адысьці. Накупляюць усяго, у мікрахвалёўку насунуць, пасудамыйку паўключаюць. Паказваюць вам, як ім добра. Але ж яны не паказваюць вам, як яны працуюць. Мы ўжо езьдзім у Ірляндыю 10 гадоў. Ніхто зь дзяцей ня стаў горш таго, чым ён мог быць на самай справе. А вось цяпер, пасьля гэтых выпадкаў у Лёндане, я, напрыклад, баюся ўнучку сваю адпраўляць. Яны мысьляць практычна, нашы дзеці. Кожны мае мару пра тое, дзе дасягае. А што думаць, пра тое, што не. Раней яны зьбіралі рызьзё і прывозілі. Цяпер яны не бяруць. Ня трэба яно нам. У нас такое таксама ёсьць. Яны нават разьбіраюцца, дзе той магазын самы танны”.
Каля скрыгалаўскага сельсавета мяняюць бардзюры. Як сымбаль новай эпохі. А на суседняй вуліцы растуць новыя драўляныя дамы. Я зайшоў на будоўлю. Ужо бачна, што жыць тут будзе камфортна. Чатыры вялікія пакоі, шырокія вокны. Прастор і цяпло. Адным словам, пачынаецца аграгарадок.
Страшыня сельсавета Савелі Лазіцкі карэспандэнту “Свабоды” зусім не зьдзівіўся. Адказаць на пытаньні не адмовіўся. І нават дадаў, што часам сам слухае нашу радыёстанцыю. Дык што такое “аграгарадок”?
(Лазіцкі: ) “Тут ёсьць уся неабходная сацыяльная структура для жыцьця чалавека. І лазьня тут ёсьць, і школа, і клюб, бібліятэка, царква, магазыны, пошта… Гэта сапраўды патрэбныя справа. Будуюцца драўляныя дамы. Колькі прыяжджалі, зьдзіўляюцца – гэта ж такія файныя, экалягічна чыстыя. З дрэва дамы. Ня тое што бэтон, цэмэнт. (Бартосік: ) А старыя хаты? (Лазіцкі: ) Старыя хаты? Ну правільна, людзі так і гавораць – на халеру іх будаваць, калі ёсьць. Але ж ніхто не сказаў – на вазьмі і жыві. (Бартосік: ) А ці хопіць працы? (Лазіцкі: ) Работы? Сёньня работы дай божа ўсім хопіць. Хто хоча рабіць, той знаходзіць работу. Абы толькі не пілі. Я іншым часам гавару: “Мужыкі, ну што вы сядзіце? Ці вы такія здаровыя, што ў вас усё ў парадку? Ці то вы такія забясьпечаныя ўсім? Не. Яны як гавораць. Калі нам дасі работу, каторую мы будзем дзесяць мінут работаць, а потым будзем дзень п’яныя ляжаць – гэта добра. А калі грабці сена, дзень пад сонцам смажыцца. Не такой работы нам не даваць… А аграгарадкі – гэта, канечне, добрая справа. Для людзей гэта добра. Гэта населены пункт, у якім створаны ўсе ўмовы для таго, каб чалавек атрымліваў паўнацэнныя ўмовы для жыцьця і працы”.
І ўсё роўна я так і не зразумеў усю глыбіню гэтага беларускага ноў-хаў. Чым слова “аграгарадок” лепшае за слова “вёска”? Асабліва, калі выбар ляжыць паміж грабаньнем сена за капейкі, п’янствам альбо ўцёкамі ў багаты Мазыр. Калі я зьбіраўся ад’яжджаць, мяне перастрэла баба Маша. Прасіла, каб я перадаў яе куміру прывітаньне. Як можна адмовіць старой жанчыне?
(Марыя: ) “Калі будзеце бачыць, перадайце вялікае прывітаньне ад Пячкоўскай Марыі. І што б болей нам пэнсіі прыбаўляў. Ад усёй душы. Хай прыяжджае ў Скрыгалаў, пабачыць народ як жыве. Канечне, езьдзіць верталётам, мы яго ня бачым. Знаем, хто езьдзіць. А кішэні ў нас пустыя. Бачыць кошка лой, ды ня ёй. Бачыш штосьці на вітрыне. Ну што? Не па кішэні. Дорага ўсё…”