СТАМБУЛ. Турэцкія ўлады паведамілі, што курдзкія ваеўнікі забілі пецярых жаўнераў у правінцыях Сырнак і Бінгол. Сутыкненьні паміж веўнікамі Курдыстанскай Рабочай партыяй (КРП) ды сіламі бясьпекі абвастрыліся, бо курды спынілі аднабаковае перамір’е, што абвясьцілі летась. З 1984 г., калі КРП пачала дамагацца аўтаноміі курдзкіх земляў, загінула 32 тыс. чалавек, пераважна курдаў. Шматмільённая курдзкая нацыя ня мае свайго дзяржаўнага ўтварэньня. Курды кампактна пражываюць на тэрыторыі трох краінаў.