Ці ня выклічуць высновы ААНаўскай справаздачы далейшага згортваньня чарнобыльскіх праграмаў і памяншэньня дапамогі пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнам? З гэтым пытаньнем я зьвярнулася да кіраўніцы міжнароднага аддзелу Дзяржаўнага камітэту ў праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце міністраў Беларусі Сьвятланы Машчынскай.
(Машчынская: ) “Мы так ня думаем. Ёсьць законы фізыкі. Узровень радыяактыўнасьці зьніжаецца, але праблемы эканамічнага, сацыяльнага характару застаюцца. І тое, што іх прызнае ўсясьветная супольнасьць незалежна ад узроўню радыяцыйнага забруджаньня, мы лічым, што гэта дастаткова важна”.
Прадстаўніца Дзяржкамчарнобылю Сьвятлана Машчынская пагаджаецца з высновай справаздачы ААН аб празьмерных кампэнсацыях для насельніцтва, якія ствараюць сытуацыю утрыманства ў забруджаных раёнах.
(Машчынская: ) “Асновай дзяржаўнай палітыкі павінна быць менавіта далучэньне насельніцтва да пераадоленьня гэтых наступстваў, падвышэньне яго актыўнасьці. Ня проста як звычайная гуманітарная дапамога: далі харчы, зьелі і да пабачэньня. Менавіта стварэньне працоўных месцаў там, дзе яны жывуць”.
Кіраўніца праектаў камітэту “Дзеці Чарнобылю” лекарка Тамара Белавокая тлумачыць высновы ААНаўскай справаздачы гэтак званым “ядзерным лобі” прадстаўнікоў МАГАТЭ. Спадарыня Белавокая амаль дваццаць гадоў дапамагала дзецям з пацярпелых ад Чарнобылю раёнаў. Яна катэгарэчына ня згодная з тым, што наступствы катастрофы былі перабольшаныя, як сьцьвярджаецца ў справаздачы.
(Белавокая: ) “Калі ў 1997 годзе мы глядзелі дзяцей у Столінскім і Лунінецкім раёнах, і ў нас было дзяцей 2-й групы здароўя каля 67%, і каля 30% дзяцей адносіліся да 3-й групы здароўя, а здаровых дзяцей было каля 4%, То ўжо ў 2000-м тыя ж людзі дасьледавалі, і здаровых дзяцей было 0%, 2-я група здароўя — каля 35%, і каля 65% дзяцей — гэта трэцяя група здароўя”.
Дадам, што да трэцяй групы здароўя адносяць дзяцей з хранічнымі хваробамі.
Што да ацэнкі сытуацыі з гледзішча навукоўцаў, то загадчыка лябараторыі радыяэкалёгіі Навукова-дасьледчага інстытуту радыёбіялёгіі Ўладзімера Кудрашова найбольш непакояць наступствы ўзьдзеяньня радыянукліда амэрыцыя — прадукту распаду плютонія 241.
(Кудрашоў: ) “Цяпер павялічваецца радыяактыўнасьць навакольнага асяродзьдзя за кошт таго, што дадаецца высокая актыўнасьць 241-га амэрыцыя. І гэты працэс будзе працягвацца прыкладна да 2050 году. Будзе павялічвацца зона радыяактыўнага забруджваньня. Ён дзейнічае ўжо цяпер. Яго ў паўтара разу болей, чым плютонія 239-га. Ён выклікае эфэкты, зьвязаныя з ракам лёгкіх, альбо ўзьдзейнічае на клеткавыя структуры і выклікае генэтычныя і функцыянальныя пашкоджаньні”.
Гл. таксама ААН: ахвярамі Чарнобылю сталі ня больш за 4000 чалавек