Адмыслоўцы падлічылі, што з усёй грамады фэрмэраў ды індывідуальных прадпрымальнікаў толькі каля трох дзесяткаў гаспадароў могуць зарганізаваць прыём турыстаў у вёсцы. Сярод іх і фэрмэр Міхаіл Пашук з вёскі Акцябр Жлобінскага раёну. Ён уласнымі сіламі выкапаў два вадаёмы, насыпаў выспу, пабудаваў лазьню. Аднак, каб прымаць турыстаў, трэба яшчэ добраўпарадкаваць выспу, зарыбіць вадаёмы. На ўсё гэта патрэбны сродкі:
(Пашук: ) “Каб зарыбіць вадаёмы, мне трэба каля 5 тысячаў даляраў. Ёсьць дзяржаўная праграма ўзнаўленьня рыбы ў натуральных вадаёмах. На гэта выдаткоўваюцца добрыя грошы. Калі б мне была аказана дапамога ў набыцьці малькоў рыбы, тады б я 5 тысячаў даляраў выкарыстаў на добраўпарадкаваньне выспы. Паставіў бы там арэлі, каруселі – усё, што трэба для турыстаў. Але ж ў праграме ўзнаўленьня рыбы нічога ня сказана наконт прыватнікаў, фэрмэраў і сельскі турызм”, – кажа фэрмэр са Жлобінскага раёну Міхаіл Пашук.
Паводле яго, калі раней банкі прапаноўвалі пазыкі пад велізарныя адсоткі, узяць грашы было лёгка. Цяпер пазыку могуць выдаць пад 13-15% гадавых. Аднак атрымаць яе стала амаль немагчыма. Патрэбны бізнэсовы плян. А які плян можна скласьці для лазьні на востраве?
Да таго ж зямлю ці ўраджай банкі пад заклад не бяруць, а мясцовыя органы ўлады, прадпрыемствы гарантам вяртаньня крэдыту фэрмэрам не выступаюць.
У Сьветлагорскім раёне фэрмэр Уладзімер Цярэньцьеў мае сваю рыбную гаспадарку. Кожнае лета да яго прывозяць дзесяткі замежнікаў. Найбольш зь ліку тых, хто ў Нямеччыне, Італіі ды Вялікай Брытаніі прымае на аздараўленьне беларускіх дзяцей. Аднак уладкаваць сваю сядзібу, якая адпавядала б усім патрабаваньням турыстаў, фэрмэр Цярэнцьеў пакуль ня можа. Таксама бракуе сродкаў.
Зручнае жытло і забавы складаюць важную частку цікавасьці турыстаў да таго ці іншага месца.
У старажытным Тураве, які мяркуецца зрабіць адным з турыстычных цэнтраў на Палесьсі, бугальтарка мясцовага кансэрвавага заводу распавядала мне такую гісторыю. Спэцыялісты зь Вэнгрыі, што прыяжджалі гэтым летам на прадпрыемства ладзіць абсталяваньне, адмаўляліся жыць у мясцовым гатэлі:
(Бугальтарка: ) “Гатэль павінен быць добрым, зручным. Да нас вэнгры прыехалі і ня хочуць у гэтым гатэлі спыняцца. Крыўдзяцца на гатэль. А грошы мы плацім, лічы, 35 тысячаў рублёў за ноч”.