Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новым Арлеане прарвала дамбу


У Новым Арлеане прарвала дамбу

НЬЮ-АРЛЕАН. Дзясяткі людзей сталі ахвярамі ўрагану “Катрына”, які абрынуўся на паўднёвае ўзьбярэжжа ЗША. Ня менш за 90 чалавек, паводле афіцыйных зьвестак, загінулі ад урагану ў штаце Місысыпі. Ёсьць зьніклыя бязь вестак. Горад Нью-Арлеан у штаце Луізіяна затоплены – прыблізна на 80 працэнтаў, у тым ліку гістарычныя кварталы. Становішча ў Новым Арлеане імкліва пагаршаецца, бо праз дамбу прарвалася возера, што суседзіць з горадам. Ратаўнікі прымяняюць верталёты й катэры для выратаваньня людзей з дахаў і карнізаў. Гаворыць мэр Нью-Арлеану Рэй Нэйджын:

(Нэйджын:) “Горад у бядзе. Магчыма, 80 працэнтаў яго плошчы – пад вадой. У некаторых раёнах – глыбіня каля шасьці мэтраў. Залітыя абодва лётнішчы. У гарадзкой дамбе – сур’ёзны пралом, таму вада працягвае прыбываць”. Сотні тысяч людзей былі напярэдадні прыходу ўрагану эвакуаваныя з прыбярэжнай зоны. У чатырох штатах на поўдні ЗША няма электрычнасьці. Паводле прыблізных ацэнак, ураган нанёс шкоду на суму каля 26 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG