Паводле брытанскага выданьня "The Scotsman", у падрыхтаваным эўрапейскімі чыноўнікамі дакумэнце гаворыцца пра тое, што “рэжым Лукашэнкі становіцца ўсё болей і болей рэпрэсіўным”. Экспэрты ўказваюць на жорсткі перасьлед апазыцыі і прыхільнікаў рэформаў, а таксама ўздымаюць пытаньне адносна наўпроставай падтрымкі Эўропай беларускай апазыцыі.
Як піша "The Scotsman", калі такое наўпроставае фінансаваньне дэмакратычных пераменаў у Беларусі будзе ўхваленае эўрапейскім кіраўніцтвам, то гэта будзе азначаць істотныя зьмены ў брусэльскай міжнароднай палітыцы. Паводле выданьня, эўрапейскія пляны ніяк ня ўзрадуюць Маскву. Бо Крэмль ўсё яшчэ ніяк ня можа ачуняць пасьля перамогі аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне і расцаніць гэта як адпаведны выклік Эўропы, піша брытанскі журналіст.
Тым часам, вынікае з публікацыі, эўрапейскія дыпляматы перакананыя, што менавіта падобнае наўпроставае фінансаваньне беларускай апазыцыі надасьць апанэнтам рэжыму больш шанцаў у канкурэнцыі з Лукашэнкам на будучых выбарах. Паводле эўрапейскіх лідэраў, цяпер беларускі кіраўнік мае ўсе магчымасьці для таго, каб пазбавіць апазыцыйных кандыдатаў магчымасьці ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі.
Брытанская газэта нічога не паведамляе пра магчымыя памеры будучага прамога фінансаваньня, аднак піша, што забясьпечыць апазыцыйныя сілы “апошняй дыктатуры Эўропы” неабходнымі наяўнымі грашыма.
Камэнтуючы паведамленьне ў "The Scotsman", расейскія СМІ пішуць, што Эўропа можа стаць “чорным касірам” дзяржаўных пераваротаў, і што пляны эўрапейскіх палітыкаў ідуць куды далей за Белавескую Пушчу. Паводле інтэрнэт-выданьня Pravda.ru, Эўразьвяз уцягваецца ў непрыемную і сумнеўную гульню, якая можа каштаваць страты даверу сярод эўрапейцаў, а гэта, у сваю чаргу, ня будзе спрыяць аб’яднаньню Старога сьвету.