Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан павялічвае выдаткі на абарону


БАКУ. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў паведаміў, што ён зьвярнуўся да парлямэнту з просьбай разгледзець магчымасьць павелічэньня выдаткаў на абарону. Летась выдаткі на абарону склалі 300 мільёнаў даляраў, а сёлета ў параўнаньні з мінулым годам яны павялічыліся на 76 %. Прэзыдэнт настойвае на тым, каб утрымаць такі ж рост і налета. Аліеў дадаў, што ён выказваецца за мірную разьвязку канфлікту вакол Нагорнага Карабаху, аднак, каб перамовы далі вынік, краіна павінна мець адпаведныя аргумэнты.
XS
SM
MD
LG