4 жніўня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваліся Марыя і Магдалена. Народныя прыкметы сьведчаць, што ў гэты дзень амаль заўсёды ішоў дождж. “Магдалена – вады па калена”, – казалі нашыя продкі. І яшчэ: “На Марыю вялікія росы – будзе лён шэры і косы”.
4 жніўня 1390 году аб’яднанае войска крыжакоў і жамойтаў (продкаў цяперашніх літоўцаў) захапіла Вільню. У страшэннай разьні загінула некалькі тысяч абаронцаў гораду. Віленскі замак быў цалкам разбураны. Атакі “аб’яднанае Эўропы”, у войску якой, апроч немцаў і жамойтаў, былі французы і ангельцы, на беларускія землі нарасталі. Вось чаму таксама 4 жніўня ў 1392 годзе ў Востраве каля Ліды вялікі князь Вітаўт падпісвае пагадненьне з польскім каралём Ягайлам пра супольную барацьбу з Тэўтонскім ордэнам. Адначасова Востраўскае пагадненьне падзяліла паўнамоцтвы стрыечных братоў – Вітаўт стаў аўтаномна кіраваць старажытнабеларускімі землямі, а Ягайла – Польшчай.
4 жніўня 1917 году нарадзіўся народны пісьменьнік Беларусі Янка Брыль. У беларускай літаратуры Янка Брыль вядомы як аўтар папулярных аповесьцяў і лірычных мініятураў. Што да апошніх, дык пісьменьнік стаў прызнаным клясыкам гэтага жанру.
Таксама 4 жніўня ў розныя гады прыйшлі на сьвет ангельскі паэт Пэрсі Шэлі; нарвэскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат Кнут Гамсун; швэдзкі дыплямат Рауль Валенбэрг, які ў гады другой усясьветнай вайны ўратаваў жыцьцё ста тысячам габрэяў, а таксама шматгадовы кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Ясір Арафат.
4 жніўня 1997 году дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі Ўладзімер Кудзінаў быў асуджаны Барысаўскім судом на 7 гадоў пазбаўленьня волі паводле крымінальнага абвінавачаньня. Гэта быў адзін зь першых судовых працэсаў, калі палітыка, ня згоднага з Аляксандрам Лукашэнкам, пасадзілі ў турму. Рэч у тым, што дэпутат Кудзінаў паставіў у 1996-м свой подпіс пад зваротам аб імпічмэнце прэзыдэнту Лукашэнку.