Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік старшыні Саюзу палякаў пакараны арыштам


Сяргей Астраўцоў, Горадня На 15 сутак арышту асудзілі сёньня намесьніка старшыні Саюзу палякаў Веслава Кеўляка за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі каля будынку СПБ 1 жніўня. Міліцыянты не пусьцілі ў будынак суду ні журналістаў, у тым ліку польскіх, ні старшыні СПБ Анжалікі Борыс.

Учора 15-суткавым арыштам быў пакараны былы кіраўнік Саюзу палякаў Тадэвуш Гавін – ён таксама выступіў перад сабранымі на вуліцы сябрамі СПБ 1 жніўня.

Пад арыштам у Лідзе знаходзяцца сябры СПБ Андрэй Пачобут, Мечыслаў Яскевіч і намесьнік старшыні Саюзу Юзаф Пажэцкі. Іх пасадзілі таксама нібыта за ўдзел у несанкцыянаванй акцыі, але ў Шчучыне. Заўтра будуць судзіць журналіста Анджэя Пісальніка, якога з панядзелка ўтрымліваюць у міліцэйскім ізалятары ў Шчучыне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG