Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя напады ў Іраку


БАГДАД Прынамсі 15 чалавек загінулі сёньня на поўначы Іраку. Каля гораду Баакуба ваяўнікі абстралялі аўтобус з рабочымі, якія працуюць на амэрыканскай ваенай базе. 13 чалавек загінулі, 6 параненыя. Яшчэ два чалавекі загінулі ў Кіркуку ў выніку выбуху бомбы, закладзенай каля дарогі. У Багдадзе былі сёньня забітыя яшчэ тры чалавекі, сябраў канстытуцыйнай камісіі ад суніцкай грамады. Паведамляецца, што яны былі застрэленыя на вуліцы. Гэтае забойства адбылося праз некалькі гадзінаў пасьля таго, як прэзідэнт Іраку Джалал Талабані абвесьціў, што праэкт Канстытуцыі будзе цалкам падрыхтаваны да канца ліпеня.
XS
SM
MD
LG