МАСКВА Калегія прысяжных Маскоўскага гарадзкога суду цалкам апраўдала Вячаслава Іванькова, вядомага ў крымінальных колах пад мянушкай “Япончык”. Іванькоў абвінавачваўся ў тым, што ў 1992 годзе застрэліў двух турэцкіх грамадзянаў нібыта за тое, што швэйцар у рэстаране падаў ім паліто раней, чым яму. Пастанова суду была прынятая пасьля таго, як галоўны сьведка зь енвядомых прычынаў адмовіўся ад сваіх паказаньняў. Пракуратура плянуе абскардзіць прысуд у Вярхоўным Судзе.