Сваю галоўную задачу новы кіраўнік згуртаваньня “Бацькаўшчына” Аляксей Марачкін, абраны на гэтую пасаду IV зьездам беларусаў сьвету, сфармуляваў наступным чынам:
(Марачкін: ) “Ісьці шляхам гуртаваньня ўсіх нашых суайчыньнікаў, якія жывуць за межамі нашай краіны, адчуваць іхныя праблемы і каб яны адчувалі нашыя праблемы. Толькі ў кантактах, толькі праз плюралізм меркаваньняў, толькі так мы можам прыйсьці да нейкіх высноваў і вырашыць нейкія праблемы”.
Калі з трыбуны зьезду гучалі розныя меркаваньні наконт канкрэтных праблемаў жыцьця беларускае дыяспары, то думкі прадстаўнікоў улады пачуць не давялося. Запрошаныя кіраўнікі адпаведных дзяржаўных органаў на зьезд не прыйшлі. Вось як пракамэнтаваў гэта Аляксей Марачкін:
(Марачкін: ) “Тое, што сёньня не было прадстаўнікоў улады, гэта вельмі кепска. Яны яшчэ раз паказалі, што яны адгароджваюцца ад такой важнай арганізацыі як згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.
IV зьезд беларусаў сьвету ў прынятай праграме дзейнасьці да 2009 году заплянаваў такія канкрэтныя справы, як стварэньне бібліятэкі, музэю, архіву, навуковага цэнтру дыяспары, выданьне энцыкляпэдыі вядомых яе пэрсаналіяў. Асобны разьдзел праграмы прадугледжвае зварот да ўлады краіны з прапановамі прыняцьця адпаведных заканадаўчых дакумэнтаў дзеля спрашчэньня стасункаў беларусаў замежжа з радзімай. Як бачыцца новаму кіраўніку вырашэньне гэтых праблемаў у сытуацыі фактычнага ігнараваньня “Бацькаўшчыны” афіцыйнымі структурамі?
(Марачкін: ) “Такім чынам яны самі зьніжаюць свой імідж і самі робяць падкоп пад сябе, пад сваю вось гэтую глухую сьцяну. Я думаю, што яна некалі абрынецца, і яны будуць адкрытыя для нас і мы адкрытыя. Мы — не палітычная арганізацыя, але мы — не апалітычныя людзі. Прыходзіць час, і мы павінны зрабіць свой выбар, а “Бацькаўшчына” зрабіла выбар ужо даўно. Мы абапіраемся на тыя палажэньні, закладзеныя ў Граматах Беларускае Народнае Рэспублікі 25 сакавіка. І сёньня важна прагучала — мы абапіраемся на Акт Незалежнасьці, прыняты 29 ліпеня 2000 году”.
Гл. таксама "Беларусь для дыяспары – дыяспара для Беларусі" (фотарэпартаж са зьезду)