Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірнае пагадненьне паміж урадам і паўстанцамі ў Інданэзіі


ДЖАКАРТА. Урад Інданэзіі ўхваліў мірнае пагадненьне з паўстанцамі правінцыі Ачэх. Пагадненьне павінна скончыць грамадзянскі канфлікт, які цягнецца ў гэтай краіне ўжо 29 гадоў. Пра гэта паведаміў інданэзійскі міністар інфармацыі Сафіян Джаліл, прамаўляючы перад журналістамі ў Хэльсынкі, дзе адбываліся перамовы інаданэзійскіх уладаў з паўстанцамі. У пагадненьні паўстанцкі “Рух за вольны Ачэх” адмаўляецца ад патрабаваньня абвясьціць незалежнасьць правінцыі. За гэта ўлады дазваляюць паўстанцам стварыць сваю палітычную партыю і браць удзел у выбарах.
XS
SM
MD
LG