АНКАРА. Прынамсі 4 чалавекі загінулі ў выніку выбуху мікрааўтобуса ў папулярным турэцкім курорце Кушадасы на ўзьбярэжжы Эгейскага мора. Яшчэ 14 чалавек,у тым ліку і замежныя турысты, былі параненыя.
Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што гэта быў тэрарыстычны замах.
Ніхто пакуль ня ўзяў на сябе адказнасьці за замах.
Раней за сэрыю тэрактаў у турэцкіх курортных мясцовасьцях узялі на сябе курдзкія ваяўнікі.