ТЭГЕРАН. Прэм’ер-міністар Іраку Ібрагім аль-Джаафары прыбыў з трохдзённым візытам у Ірак. Ён сустрэнецца з духоўным лідэрам Ірану Алі Хамэйні, прэзыдэнтам Махамадам Хатамі, ды іншымі іранскімі кіраўнікамі. Чакаецца, што будзе падпісанае двухбаковае пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне бясьпекі.
Гэта першы візыт ірацкага лідэра ў Іран за шмат дзесяцігодзьдзяў. У 80-я гады Іран і Ірак вялі паміж сабой крывавую вайну.