(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, якім чынам, на вашу думку, магчыма змагацца з тэрарыстамі, супрацьстаяць ім?”
(Спадар: ) “Трэба спыніць агрэсію ў іншыя дзяржавы, каб не штурхаць іх да грамадзянскай вайны, а па-другое, навучыцца дамаўляцца, таму што тэрарызм і уся гэтая незадаволенасьць ідзе ад гвалту і прымушэньня, ад таго, што людзі супраць нечага пратэстуюць”.
(Спадарыня: ) “Усіх гэтых тэрарыстаў трэба на нацыянальныя кватэры адпраўляць. Ізаляваць іх і усё, каб яны жылі самастойна. І аднак жа назіраць з усіх бакоў за імі”
(Спадар: ) “Тое, што тэрарызм ідзе з Усходу, я лічу, што трэба ня улазіць ва унутраныя справы гэтых краінаў”.
(Спадар: ) “З Іраку, я лічу, абавязкова амэрыканцы павінны вывесьці войскі. Таму што яны правакуюць мясцовае насельніцтва на вайну”.
(Спадарыня: ) “Мы, грамадзянскія людзі, спадзяемся на наш урад. Гэта ў нас, у Беларусі”.
(Юнак: ) “Падвысіць меры бясьпекі увогуле. Больш міліцыі выстаўляць у нарады”.
(Спадарыня: ) “Правяраць, глядзець, назіраць, прыглядацца да незнаёмых”.
(Спадар: ) “Правяраць усе машыны на выезьдзе і уезьдзе ў горад”.
(Спадарыня: ) “Проста трэба быць больш пільнымі да усіх людзей. Як гаворыцца, і свайму не давяраць, і правяраць”.
(Спадарыня: ) “Лічу, што усе, агулам, усё насельніцтва павінна быць супраць гэтага. Усе жыхары павінны адзіна заняцца гэтай праблемай”.
(Спадар: ) “Спэцслужбы ведаюць пра гэта лепш”.
(Спадар: ) “Адэкватнымі: так, як яны, так і іх”.
(Спадарыня: ) “У закладнікі браць? Зло нараджае яшчэ большае зло, так ці што? Але я ведаю адно: адказваць злом на зло — гэта ня мэтад”.
(Спадар: ) “Агульнымі мэтадамі. Каб усё краіны аб’ядноўваліся і змагаліся з тэрарыстамі, а іншага выйсьця я ня бачу”.
(Спадар: ) “Трэба усім разам разабрацца з гэтым пытаньнем. А адна краіна з гэтым нічога ня можа зрабіць для усіх. Адзін аднаму трэба дапамагчы, толькі так”.
(Спадарыня: ) “Мне падаецца, што Беларусь і тэрарызм — гэта несумяшчальныя паняцьці, і я сур’ёзна пра гэта нават не задумвалася. Я лічу, што нам гэта не пагражае ў любым выпадку, а меры — самыя сур’ёзныя, самыя жорсткія прымала б да тэрарыстаў, аж да пазбаўленьня жыцьця”.