Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран запэўнівае, што ня зьменіць сваю палітыку ў галіне ядзерных праграмаў


ТЭГЭРАН: Паводле Міністэрства Замежных Справаў Ірану, палітыка Тэгэрану ў галіне ядзерных праграмаў ня зьменіцца пры новым прэзыдэнце краіны. Эўрапэйскія дыпляматы выказваюць думку, што Махмуд Ахмадзінэджад, былы сябра Рэвалюцыйнай Рады, пойдзе ў гэтай галіне далей за свайго папярэдніка. Аднак міністр замежных справаў Камаль Харазі заявіў, што прынцыпы замежнай палітыкі ўстанаўляе Вярхоўны лідэр аятола Хамэнэі, а той супраць зьмены палітыкі ў ядзернай галіне. Насуперак засьцярогам Эўразьвязу, Іран настойвае на тым, што ён мае права узбагачаць ўран. Гэты матэрыял можа паслужыць да вытворчасьці ядзернай зброі. У часе сваёй прэзыдэнцкай кампаніі Ахмадзінэджад крытыкаваў іранскіх дыпляматаў, якія на перамовах з Эўразьвязам нібыта паводзілі сябе занадта няўпэўнена.
XS
SM
MD
LG