Больш за дзесяць міліцыянтаў прыехалі да прыватнага дому Ўладзімера Кішкурны позна ўвечары 9 ліпеня. Гаспадара і гаспадыні дома не было. Іх 22-гадовы сын Антон адчыняць дзьверы пабаяўся, таму яны былі зламаныя. Выбілі таксама і некалькі шыбаў. Міліцыянты адразу ж пачалі ў доме ператрус. Хаця, як потым заявілі міліцэйскія начальнікі праваабаронцам, гэта быў не ператрус, а акцыя ў рамках апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў.
У сына Ўладзімера Кішкурны знайшлі паляўнічы патрон, а таксама два набоі да пісталета Макарава і адзін да снайпэрскай вінтоўкі СВД. У гаспадарчай прыбудове да дому міліцыянты знайшлі друкарскую машыну. Антон Кішкурна быў затрыманы і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а хлеў, дзе стаіць друкарка, цяпер пільнуюць два міліцыянты.
У сьледчай частцы Цэнтральнага райаддзелу міліцыі адмовіліся паведамляць, у чым канкрэтна абвінавачваецца Антон Кішкурна і і які будзе далейшы лёс друкарскага абсталяваньня.
Адвакат Антона Аляксандар Галіеў паведаміў, што пакуль супраць затрыманага распачатая справа па факце незаконнага абароту наркотыкаў. 12 ліпеня яму прад’явяць афіцыйнае абвінавачаньне, і, на думку адваката, магчыма, таксама будзе заведзеная справа па факце захаваньня боезапасаў. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Паводле адваката Аляксандра Галіева, сам Антон сказаў міліцыянтам, што зьбіраўся здаць патроны міліцыі ў рамках апэрацыі “Арсэнал”. Сваю датычнасьць да распаўсюду наркотыкаў ён адмаўляе.
Тым часам 10 ліпеня па тэлеканалах БТ і ОНТ быў паказаны сюжэт пра ператрус у доме Кішкурны. У ім сьцьвярджалася, што апазыцыя ня толькі друкуе антыдзяржаўныя ўлёткі, але і захоўвае зброю ды наркотыкі. А вось што сказаў з нагоды ператрусу і затрыманьня сына сам Уладзімер Кішкурна:
(Кішкурна: ) “Знайшлі нейкую нагоду, можа, там зьвязаную з Антонам, я ня ведаю. Але яны скарыстоўваюць момант, каб нас запалохаць. Каб мы не займаліся ніякімі справамі, і ачарніць нас у вачах людзей. Я такімі справамі, як крыміналам, не займаюся”.
Уладзімер Кішкурна гаворыць, што ніякіх улётак і газэтаў ён у сябе дома не друкаваў, а абсталяваньне пакінуў яму на захаваньне адзін знаёмы. Спадар Кішкурна, а таксама праваабаронцы гавораць, што ператрус быў незаконны, бо адбываўся бяз санкцыі пракурора. Валянціна Кішкурна сёньня напісала заяву пракурору з просьбай вызваліць сына пад падпіску пра нявыезд.