Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя замежных дыпляматаў наведала сёньня Андыжан


АНДЫЖАН: Дэлегацыя замежных дыпляматаў наведала сёньня Андыжан ва ўсходнім Узбэкістане, дзе ў траўні адбылося крывавае здушэньне паўстаньня. Паездка дыпляматаў была магчымай дзякуючы запрашэньню ўладаў Ўзбэкістану. У склад дэлегацыі ўвайшлі дыпляматы з Расеі, Кітаю, Ірану, Індыі, Пакістану і краінаў цэнтральнай Азіі. Дыпляматы сустрэліся з мясцовай адміністрацыяй, а таксама наведалі турму і галоўную плошчу, дзе пачаліся хваляваньні. Праваабарончыя арганізацыі лічаць, што 13 траўня загінулі прыблізна 750 чалавек, калі войска адкрыла агонь па дэманстрантах у Андыжане. Улады цьвердзяць, што загінулі ўсяго 173 чалавекі. Заходнія краіны настойваюць на правядзеньні міжнароднага сьледзтва ў справе падзеяў ў Андыжане, аднак узбэцкія ўлады не пагаджаюцца на гэта і дазваляюць толькі замежным дыпляматам назіраць за сваім уласным сьледзтвам.
XS
SM
MD
LG