Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Талібану заявіў пра сьмерць амэрыканскага васйкоўца


КАБУЛ. У Аўганістане прадстаўнік талібаў, які назваўся Абдул Хакімі заявіў, што сёньня быў забіты адзін з амэрыканскіх вайскоўцаў, які ўваходзіў у склад групы выведкі – гэтая гркпа зьнікла бязь вестак больш за тыдзень таму ў правінцыі Кунар. Хакімі паведаміў, што цела амэрыканцаў талібы пакінулі ў гарах. Амэрыканскія вайскоўцы ня могуць пацьвердзіць гэтую інфармацыю. Чатыры амэрыканскія вайскоўцы з элітнага спэцпадразьдзяленьня “СІЛ” зьніклі ў часе бою з талібамі 28 чэрвеня. Раней двое былі знойдзеныя забітымі, а адзін здолеў уратавацца. Чацьверты дагэтуль лічыцца зьніклым бязь вестак – ягоныя пошукі працягваюцца.
XS
SM
MD
LG