Пасьля двухдзённых перамоваў у шатляндзкім горадзе Глен''іглз, лідэры найбольш магутных дзяржаваў сьвету, якія належаць да гэтак званых краінаў “вялікай васьмёркі” вырашылі павялічыць дапамогу на разьвіцьцё Афрыкі на 50 мільярдаў даляраў.
Прамаўляючы ў часе выніковай прэсавай канфэрэнцыі, гаспадар саміту – прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў:
(Блэр: ) “Павялічэньне дапамогі на 50 мільярдаў даляраў, гэта сыгнал аб новых магчымасьцях для гандлю, сьпісаньне даўгоў найбольш бедным краінам, вялікія магчымасьці для барацьбы супраць СНІДу, унёсак ва ўзмацненьне новых афрыканскіх міратворчых сілаў і захады па вяртаньні афрыканскіх лідэраў да дэмакратыі і законнасьці. Усё гэта ня зьменіць сьвет ад заўтрашняга дня. Гэта толькі пачатак, а не канец”.
Раней лідэры краінаў “вялікай васьмёркі” сустрэліся з кіраўнікамі ўрадаў Нігерыі, Альжыру, Сэнэгалу, Танзаніі, Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі, а таксама кіраўніцтвам Афрыканскага зьвязу.
Брытанскі прэм’ер адзначыў таксама, што ў часе саміту вырашана выдаткаваць 3 мільярды даляраў дапамогі Палестынскай аўтаноміі.
(Блэр: ) “Краіны “вялікай васьмёркі” пагадзіліся ў справе пакету дапамогі ўладам Палестынскай аўтаноміі на суму да 3 мільярдаў даляраў на бліжэйшыя гады. Гэта робіцца для таго, каб дзьве краіны – Ізраіль і Палестына, два народы і дзьве рэлігіі маглі жыць побач у міры”.
У часе саміту дасягнутае таксама пагадненьне што да захадаў у справе зьмяншэньня колькасьці выкідаў газаў у атмасфэру, у выніку чаго ўзьнікае гэтак званы “парніковы эфэкт”. Што тычыцца пытаньняў глябальнага пацяпленьня, дык, паводле брытанскага прэм’ера, новы, больш грунтоўны дыялёг у гэтай справе пачнецца 1 лістапада ў часе спатканьня ў Вялікай Брытаніі.