Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя: дэманстрацыі пратэсту індуістаў


ДЭЛІ. Індуісты правялі дэманстрацыі пратэсту па ўсёй Індыі, а таксама часова занялі будынак лётнішча ў горадзе Аёдха, дзе напярэдадні быў учынены напад на адзін з найважнейшых рэлігійных комплексаў. Адказнасьць за напад ускладаецца на ісламскіх экстрэмістаў.

У Аёдсе час ад часу здараюцца сутыкненьні паміж мусульманамі й індуістамі – яны пачаліся яшчэ 13 гадоў назад пасьля таго, як індуісты разбурылі старажытную гарадзкую мячэць.
XS
SM
MD
LG