(Спадар: ) “У мяне вельмі адмоўнае меркаваньне наконт вяртаньня імені Сталіна. Увогуле ў мяне адмоўнае меркаваньне пра любы культ, а культ Сталіна быў найбольш жорсткі з усіх”.
(Спадар: ) “Як я да гэтага магу ставіцца, калі я зьяўляюся праўнукам тых людзей, якія былі рэпрэсаваныя Сталіным? Я проста для сябе тлумачу гэта тым, што дробны чорт спрабуе падстроіцца пад вялікага чорта”.
(Спадар: ) “Усё ж такі ён нейкую ролю адыграў у гэтым жыцьці, у вайне — выйгралі ж такую вайну”.
(Спадар: ) “Так мне падаецца, што гэта станоўча. Гэта нашая гісторыя, яна павінна быць”.
(Спадар: ) “І за Сталіна я сёньня ў агонь і ў ваду. Можа, там і былі памылкі нейкія ў яго, а сёньня ён патрэбен як паветра — Сталін!”
(Спадарыня: ) “Старое пакаленьне і нашыя бацькі згадваюць тыя імёны добра, але згадваюць менавіта тыя, якія не былі ў турмах, якія не былі ва ўсё гэта ўмяшаныя, у гэтую палітыку”.
(Спадарыня: ) “Я лічу, што колькасьць ахвяраў, якія былі прынесены, не адпавядае таму гучнаму імені, якое засталося ў сэрцах старых людзей. Яны яго, канечне, любяць, але ахвяры былі проста непараўнальныя з іменем”.
(Спадарыня: ) “Я не за тое, каб вярталася гэта ўсё і Сталін. У мяне пры ім былі вельмі цяжкае дзяцінства і вельмі цяжкая маладосьць. Мы такія былі бедныя, ой, мы працавалі з шасьці гадоў — і я таксама. Я цяпер згадваю, дык плачу”.
(Спадар: ) “Цяпер мы ў такі час жывем, што патрэбен нейкі правадыр, каб капітальна ўзяць у рукі ўладу, нават кіраўнікоў”.
(Спадар: ) “Я вельмі нэгатыўна стаўлюся да гэтага. Маё меркаваньне, што Сталін — гэта злачынца, гэта тое ж самае, што паставіць помнік Чыкацілу, альбо ня ведаю каму”. (Спадар: ) “Я разумею, што гэта мінулае. А кранаць яго некаму хочацца, некаму — не. Мне абыякава, але мне ўсё ж падаецца, што трэба на гэта ўсё забыцца”.
(Спадар: ) “А па-мойму, гісторыя ёсьць гісторыя. Забывацца нельга ні на каго, які б чалавек і кіраўнік ні быў — дрэнны альбо добры. Таму, па-мойму, нічога страшнага тут няма”.
(Спадар: ) “Вельмі адмоўна. Таму што ён пераканаў сваім кіраваньнем, што ня можа такі чалавек быць у гісторыі. Хаця як бы там ні было, ён ёсьць у гісторыі, але я супраць”.