Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя здымала генэральнага консула Польшчы й старшыню СПБ


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня генэральнага консула Польшчы ў Горадні і старшыню Саюзу палякаў Беларусі не пусьцілі ў Дом польскі, які знаходзіцца ў Шчучыне. Прымеркаваны да Дня Рэспублікі канцэрт народных хораў адбыўся на прыступках дому.

У Шчучын з Горадні нечакана прыбыў начальнік абласнога ўпраўленьня аховы грамадзкага парадку Юры Чабанаў, да Дому польскага прыбылі міліцыянты, раённы пракурор, прадстаўнікі мясцовай улады. Рабіліся апэратыўная відэаздымкі.

Дом польскі быў зачынены. Генэральны консул Польшчы Анджэй Крантоўскі адрэкамэндаваўся вартаўніку і папрасіў адамкнуць памяшканьне, але той адмовіўся. Тады спадар Крантоўскі і старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс выступілі перад шчучынскімі сябрамі СПБ, а затым адбыўся канцэрт.

Напярэдадні актывісты СПБ папярэдзілі гарадзенскія ўлады, што ў разе выхаду чарговага “фальшывага” нумару газэты “Głos znad Niemna” адбудуцца акцыі пратэсту палякаў – 3 ліпеня падчас сьвяткаваньня ў Горадні Дня незалежнасьці. Паводле зьвестак, якія мае Саюз палякаў, нумар быў надрукаваны, але газэты пакуль што не распаўсюджвалі, таму ў Саюзе вырашылі акцыі пратэсту ў Горадні ў нядзелю не праводзіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG