Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Ізраілю адкінуў законапраект аб пераносе эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў


ТЭЛЬ-АВІЎ. Урад Ізраілю адкінуў законапраект аб пераносе на люты наступнага году эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з Паласы Газы і Заходняга берагу Ярдану. У сераду гэты дакумэнт будзе абмеркаваны ў парлямэнце. З ініцыятывай пераносу выступілі шэраг міністраў, у тым ліку й сябры партыі “Лікуд”, якую ўзначальвае прэм’ер-міністар Арыель Шарон.

Лідэр партыі працы віцэ-прэм’ер Шымон Пэрэс пагражае пайсьці ў адстаўку, калі тэрмін эвакуацыі будзе перанесены хаця б на адзін дзень.

Вывад ізраільскіх войскаў і паселішчаў з палестынскай тэрыторыі заплянаваны на жнівень.
XS
SM
MD
LG