ВАШЫНГТОН. Адмысловы “снарад”, які праз суткі павінен убіцца ў камэту "Тэмпэл-1", аддзяліўся ад амэрыканскага касьмічнага апарата “Deep Impact”.
Мэта экспэрымэнту – вывучыць склад камэты. Аналіз выкінутага ў часе сутыкненьня рэчыва дазволіць таксама атрымаць новыя зьвесткі аб паходжаньні і эвалюцыі сонечнай сыстэмы. Кошт экспэрымэнту, які праводзіць НАСА, – 300 мільёнаў даляраў.