Усім нашым слухачам добры дзень. Дзякую ўсім, хто адгукнуўся на нашыя папярэднія перадачы “Настрой на Свабоду” і даслалі лісты або затэлефанавалі, каб паведаміць пра свой досьвед прыёму нашых праграмаў. Адна з найбліжэйшых перадачаў будзе зноў прысьвечаная вашым водгукам і пытаньням.
А сёньня мы пагаворым нават не пра радыё. На сёньняшні дзень самы якасны і надзейны спосаб прыёму Беларускай Свабоды – прыём праз спадарожнікавую тэлевізію. Ідэальная якасьць сыгналу, адсутнасьць індустрыйных або атмасфэрычных перашкодаў, інтэрфэрэнцыі з боку іншых станцыяў – вось відавочныя плюсы гэтага спосабу.
Вялікі мінус палягае ў тым, што для гэтага трэба мець адпаведнае абсталяваньне – дыгітальны спадарожнікавы прыймач, парабалічную антэну-талерку, канвэртар ды іншыя неабходныя элемэнты. Сярэдні кошт такога камплекту – каля 150 даляраў.
Яшчэ адна праблема – у Беларусі няма традыцыі слуханьня радыёканалаў праз тэлеспадарожнік, шмат хто наагул ня ведае пра магчымасьць прыёму радыёпраграмаў Свабоды праз спадарожнік.
Варта таксама адзначыць шырокае пашырэньне ў Беларусі кабэльнай тэлевізіі – калі маеш кабэль, дык нібыта няма патрэбы набываць спадарожнікавае абсталяваньне. Але кабэльная тэлевізія дазваляе прымаць толькі абмежаваны і ўзгоднены з уладамі сьпіс тэлеканалаў.
Вось жа, уявім сабе, што вы або маеце спадарожнікавую сыстэму або зьбіраецеся яе набыць. Як нас знайсьці?
Аўдыёканал Беларускай службы Радыё Свабода ўлучаны ў пакет Голасу Амэрыкі, які месьціцца на 76-м транспондэры спадарожніка Hot Bird. Пазыцыя гэтага спадарожніка на геастацыянарнай арбіце – 13° градусаў на ўсход, гэта наагул адзін з самых папулярных спадарожнікаў, на ім месьцяцца тысячы каналаў з розных краінаў сьвету.
Вось інфармацыя для настройкі на гэты пакет. Частата – 12226 мэгагерцаў, палярызацыя вэртыкальная, хуткасьць патоку (signal rate – 27500 мэгасымбаляў за сэкунду, ступень выпраўленьня памылак (у ангельскім скароце – FEC) – 3/4, код гуку (PID audio) – 4232.
У выніку вы наладзіцеся на пакет Голасу Амэрыкі. Наш радыёканал можна знайсьці ў тэлеканалax HB1-8. Настройка аўдыёсыгналу – чацьверты канал справа. Часам аўдыёсыгнал можна знайсьці і ў іншых месцах на адным з названых тэлеканалаў.
Калі вы не адчуваеце сябе вельмі ўпэўненымі ў настройцы вашага спадарожнікавага прыймача – зьвярнецеся па дапамогу да спэцыялістаў, напрыклад да таго, хто дапамагаў вам усталяваць і наладзіць вашую сыстэму.
Вось і ўсё. Цяпер вы можаце слухаць беларускую Свабоду ў ідэальнай якасьці. Калі вы ня маеце спадарожнікавай сыстэмы самі, дык падкажэце пра магчымасьці слуханьня нашых праграмаў вашым сябрам і знаёмым, якія маюць талерку і сатэлітны прыймач.
Калі нешта з расказванага сёньня падалося вам незразумелым – калі ласка пытайцеся, мы паспрабуем знайсьці адказы на вашыя пытаньні.
***
І зноў я зьвяртаюся да ўсіх нашых слухачоў у розных кутках Беларусі – раскажэце нам пра тое, як нас чуваць на радыёхвалях – кароткіх і сярэдніх. І яшчэ адна просьба да ўсіх слухачоў – паведамце нам, калі ласка, ці прымаюцца ў вашай мясцовасьці ў дыяпазоне FM або на ультракароткіх хвалях (я маю на ўвазе два дыяпазоны – гэтак званы савецкі (УКХ) і заходні (FM) – дык вось, ці прымаюцца ў вас у гэтых дыяпазонах радыёстанцыі суседніх дзяржаваў – Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расеі.
Завяршаючы перадачу, я зноў прашу – напішыце, калі ласка, на якім прыймачы вы слухаеце нашыя праграмы (пры магчымасьці, калі ласка, назавеце дакладна марку прыймача, напрыклад, “Акіян-209” або “ВЭФ-202”), а таксама ці мае ваш прыймач дыяпазон кароткіх хваляў 19 мэтраў. Апрача гэтага запрашаю ўсіх больш тэхнічна дасьведчаных слухачоў дзяліцца сваімі парадамі і рэкамэндацыямі, якія б дапамаглі палепшыць прыём нашых праграмаў. Наш адрас у Менску – паштовая скрынка 111, Менск, 220005; адрас у Празе – Vinohradska 1, Praha 11000, Чэская Рэспубліка; ад 9 вечара да 9 раніцы ў Менску працуе наш тэлефон-аўтаадказьнік 290-39-52. Адрас электроннай пошты: Belarus@rferl.org.
Чакаем вашых водгукаў і жадаем добрага прыёму.