Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод намінантаў на Нобэля ёсьць дзьве беларускі


Паводле БелаПАН Кіраўніца беларускай асацыяцыі жанчын-юрыстаў Галіна Дрэбезава і старшыня Міжнароднай асацыяцыі гуманітарнага супрацоўніцтва Ірына Грушавая ўвайшлі ў лік тысячы жанчын, намінаваных на Нобэлеўскую прэмію міру 2005 году.

Як паведамілі БелаПАН у арганізацыйным камітэце швайцарскага праекту "Тысячы жанчынам – Нобэлеўская прэмія міру 2005 году", ініцыятыва вылучэньня была распачатая ў 2003 годзе.

Праект узначаліла дэпутатка швайцарскага Нацыянальнага савета ў Страсбургу (Францыя) Рут-Габі Вэрмонт-Мангольд. У каманду таксама ўвайшлі 20 каардынатараў, якія адказвалі за асобныя краіны. Ідэя праекту – намінаваць на Нобэлеўскую прэмію адразу тысячу жанчын, якія займаюцца міратворчасьцю па ўсім сьвеце. Пры ўключэньні ў сьпіс намінантаў перадусім улічвалася імкненьне жанчын служыць людзям, бескарысьліва займацца міратворчай дзейнасьцю. Праект падтрымаў Жаночы фонд разьвіцьця ААН, Праграма разьвіцьця ААН, швпйцарскі Камітэт ЮНЭСКА.

У студзені гэтага года сьпіс з прозьвішчамі 1.000 жанчын-прэтэндэнтаў на прэмію міру быў накіраваны ў Нобэлеўскі камітэт ў Осла. Упершыню за ўсю гісторыю гэтай прэміі яе ляўрэатамі можа стаць адначасова тысяча жанчын. У канцы чэрвеня імёны прэтэндэнтак былі апублікаваныя на афіцыйным сайце праекту. У выпадку калі жанчыны атрымаюць прэмію, грашовы прыз будзе перададзены ў спэцыяльна створаны фонд, які ў далейшым выступіць фундатарам дзейнасьці ўсіх жанчын-міратворцаў, найперш – тысячы ляўрэатак прэміі за 2005 год.

Усяго сярод намінантаў – прадстаўніцы 153 краін. Біяграфіі тысячы жанчын-міратворцаў стануць асновай для кнігі, якая будзе апублікаваная ў Швайцарыі ўвосень 2005 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG