Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя заклікае Азэрбайджан да рэформаў


БАКУ. Сёньня ў рамках свайго першага візыту ў Азэрбайджан у якасьці прэм’ер-міністра Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган мае сустрэцца з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым. Чакаецца, што падчас сустрэчы турэцкі кіраўнік закліча Азэрбайджан да правядзеньня дэмакратычных рэформаў у пэрспэктыве парлямэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў лістападзе. Выступаючы на гэтым тыдні ў тэлеканале CNN, Аліеў выключыў магчымасьць паўтарэньня ў Азэрбайджане падзеяў, падобных да тых, што адбыліся ў Грузіі, Украіне і Кіргізстане.
XS
SM
MD
LG