Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дж.Буш не называе канкрэтнай даты вываду войскаў


БАГДАД. Афіцыйныя прадстаўнікі Сірыі і Іраку сустрэліся сёньня ў ірацкай сталіцы, каб абмеркаваць аднаўленьне дыпляматычных дачыненьняў, якія былі спыненыя 23 гады таму. Намесьнік міністра замежных справаў Іраку Лабід Абу заявіў, што абмяркоўваліся даты адкрыцьця амбасадаў - ірацкай у Сірыі і сірыйскай у Іраку а таксама магчымыя кандыдатуры на пасады амбасадараў. Між тым у аўторак прэзыдэнт ЗША Джордж Буш бараніў амэрыканскую прысутнасьць у Іраку. У часе тэлевізійнага звароту да нацыі, ён заявіў, што перамога ў Іраку гэта ключавая справа для будучай бясьпекі ЗША. Буш адкінуў таксама заклікі вызначыць канкрэтную дату вываду амэрыканскіх войскаў з Іраку: (Буш: ) “Вызначыць графік вываду войскаў з Іраку гэта значыць выклікаць непакой сярод іракцаў, якія вераць у тое, што мы застанемся ў краіне да часу, пакуль не выканаем сваю місію. Гэта можа выклікаць зьбянтэжанасьць сярод нашых жаўнераў, якія павінны ведаць, што справа, дзеля якой яны рызыкуюць жыцьцём, будзе скончаная. Гэта будзе выгодна нашым ворагам, якія папросту будуць чакаць нашага выхаду з Іраку. Мы застанемся ў Іраку столькі, колькі будзе патрэбна і ніводнага дня болей”
XS
SM
MD
LG