Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговыя замахі ў Іраку


БАГДАД. У Іраку ваяўнікі працягваюць напады на грамадзянскія і вайсковыя аб’екты. У горадзе Самара ад выбуху замінаванага аўтамабіля загінулі прынамсі 6, а параненыя 13 чалавек. Тэрарыст сьмяротнік накіраваў аўтамабіль у дом, дзе жыве афіцэр паліцыі. Жыхары дому не пацярпелі, ахвяры – выпадковыя мінакі. Раней у горадзе Рамадзі каля 20 чалавек заатакавалі паліцэйскі пастарунак – згінулі 8 паліцыянтаў. Праз некалькі гадзінаў у горадзе Кіркук былі забіты курд, які працаваў на амэрыканскую будаўнічую кампанію. Між тым каля Багдаду знойдзеныя целы пяці шыітаў, якіх раней залічылі да зьніклых бязь вестак. Усе яны былі забітыя стрэламі ў галаву.
XS
SM
MD
LG