ВЕНА. Вядучыя эўрапейскія сацыялісты зьбіраюцца распрацаваць новую стратэгію разьвіцьця гаспадаркі Эўрапейскага зьвязу. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі нарады, якую наладзілі ў Вене лідэры эўрапейскіх сацыялістычных і сацыял-дэмакратычных партыяў, сярод якіх былі таксама прэзыдэнты і прэм’ер-міністры шэрагу краінаў. Акрамя гэтага, удзельнікі сустрэчы прапаноўваюць правесьці ў большасьці краінаў Эўразьвязу рэфэрэндумы ў справе будучыні аб’яднанай Эўропы.
Нарада ў Вене была скліканая пасьля няўдалай спробы лідэраў краінаў Эўразьвязу ухваліць буджэт аб’яднанай Эўропы і рэфэрэндумаў у справе эўрапейскай канстытуцыі ў Францыі і Нідэрляндах, у часе якіх жыхары гэтых краінаў прагаласавалі супраць.