ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія ўлады прызналіся ў спробе зьліквідаваць аднаго з актывістаў палестынскай групоўкі “Ісламскі джыхад”. Як паведаміў сёньня міністар грамадзкай бясьпекі Ізраілю Гідэон Эзра, у аўторак быў нанесены ўдар па месцы, дзе мог хавацца экстрэміст, але забіць яго не атрымалася.
Ізраіль вінаваціць “Ісламскі джыхад” у тым, што гэтая арганізацыя парушае дамову аб перамір’і, падпісаную ў лютым сёлета.