(Спадар: ) “Калі я хадзіў у школу, то форма была аднолькавая, і ніхто не выдзяляўся, што нехта багаты ці бедны. А цяпер нават ня ведаю, як лепш. Напэўна ўсё ж такі я за”.
(Спадарыня: ) “Я за, бо дзеці абы-як ходзяць і апранаюцца абы-як. Асабліва адзежы вельмі шмат трэба. А калі дзіця апранутае ў школьную форму, дык гэта вельмі прыемна”.
(Карэспандэнтка: ) “Міністэрства адукацыі прапаноўвае ізноў увесьці школьную форму. Як вы ставіцеся да такой прапановы?”
(Юнак: ) “Працэс вучобы — ён вельмі важны. А таму ўсю ўвагу варта скіроўваць на навучаньне, а не на тое, як будуць апранутыя вучні ці дзяўчаты”.
(Спадарыня: ) “Калі мае дзеці хадзілі ў школу, то яны хацелі, каб іхнае адзеньне было разнастайнае і стракатае. Але я са свайго дарослага розуму думаю, што, можа, і варта было б увесьці нейкую прыгожую форму”.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы да гэтага ставіцеся?”
(Спадар: ) “Нармалёва. Тады атамасфэра ў школе будзе спрыяць навучаньню. Я паводле сябе мяркую, бо калі я вучыўся, то ў нас была форма аднолькавая”.
(Спадарыня: ) “Я за свабоду ва ўсім. За свабоду самавыяўленьня, у форме ў тым ліку”.
(Юнак: ) “Ізноў будзе ўведзеная школьная форма? Мне гэта не падабаецца, бо я прытрымліваюся дэмакратычных поглядаў на жыцьцё”.
(Юнак: ) “Я ня вельмі добра стаўлюся да такой ідэі, бо лічу, што кожны мае права на сваю індывідуальнасьць. Гэта як форма самавыяўленьня”.
(Спадар: ) “Я мяркую, што гэтая форма нікому не патрэбная. У мяне, да прыкладу, два сыны, і гэтая форма — гэта, фактычна, падрыхтоўка да войска. Дзесяць гадоў школьнай формы, а затым яшчэ два гады вайсковай формы. Я лічу, што кожны чалавек, у тым ліку і дзіця, павінен адчуваць сябе свабодна. Дый які сэнс гэтай формы? Як кажуць, калі розуму няма, то і форма тут не дапаможа”.