Раённыя сходы, на якіх абраныя дэлегаты Кангрэсу дэмсілаў, адбыліся ў Сьветлагорску, Маладэчне, Барысаве, Сьвіслачы і іншых гарадах. Амаль усюды мясцовыя ўлады імкнуліся сарваць збор апазыцыйных актывістаў, выклікалі міліцыю, пажарнікаў, або, як у Менску, запатрабавалі вялікіх грошай на аплату выдаткаў, зьвязаных з забесьпячэньнем грамадзкага парадку, мэдычнага абслугоўваньня і ўборкі тэрыторыі. На думку лідэра БНФ Вінцука Вячоркі, усе гэтыя дзеяньні вэртыкалі каардынуюцца зьверху, аднак жаданага выніку ўлады не дамагаюцца — сходы праходзяць у адпаведнасьці з прынятым парадкам.
(Вячорка: ) “Усюды зьбіраюцца сьвядомыя, ахвярныя, адважныя людзі, якія праводзяць свае сходы рэальна, дзейсна, паводле вызначанага рэглямэнту і вылучаюць дэлегатаў на Кангрэс”.
Вінцук Вячорка перакананы, што раённыя сходы, як другі этап працэдуры вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнта ад апазыцыі, закончацца пасьпяхова. Але ён не выключае, што, улічваючы ціск уладаў, прыйдзецца крыху спрасьціць працэдуру іх правядзеньня.
Старшыня аргкамітэту ў справе правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў Аляксандар Бухвостаў таксама задаволены першымі раённымі сходамі:
(Бухвостаў: ) “І таемнае галасаваньне ўсюды, і ўсюды ствараюцца падліковыя камісіі. Нягледзячы на тое, што ёсьць пэўнае ўмяшаньне ўладаў і спробы перашкодаў, у мяне цяпер, прынамсі, адносна шасьці сходаў зь сямі ёсьць поўная інфармацыя, што яны прайшлі згодна з інструкцыяй”.
Паводле спадара Бухвостава, да аргкамітэту прэтэнзіяў наконт правядзеньня раённых сходаў няма. Адзін з прэтэндэнтаў на ролю адзінага кандыдата ад апазыцыі Сяргей Калякін такасама зазначыў, што ня мае прэтэнзіяў да арганізатараў сходаў:
(Калякін: ) “Прэтэнзіяў да таго, як сходы праходзяць, у мяне няма. У мяне ёсьць прэтэнзіі да ўлады, якая не выконвае Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь і ўсяляк перашкаджае грамадзянам сустракацца і вырашаць свае палітычныя пытаньні”.
На думку Сяргея Калякіна, калі б гэтыя сходы праходзілі ў іншых умовах, без абмежаваньняў, то яны былі б значна больш шматлюднымі. Спадар Калякін кажа, што калі ў нейкіх раёнах уладам усё ж удасца заблякаваць правядзеньне сходу, то аргкамітэт мае права прыняць рашэньне наконт альтэрнатыўнага вылучэньня дэлегатаў на Кангрэс — зборам подпісаў, напрыклад.
Тым часам Аляксандар Вайтовіч, які не далучыўся да ўхваленай “дзясяткай” схемы вылучэньня адзінага кандыдата, мяркуе, што працэдура раённых сходаў больш пасуе партыйным структурам, і таму Кангрэс, на яго думку, ня здолее адэкватна прадэманстраваць волю ўсяго грамадзтва.
Гл. таксама Барысаў -- "Усё адбывалася на досыць кансьпіратыўным узроўні" На ўдзельнікаў маладзечанскага сходу ўлады нацкавалі пажарнікаў Нягледзячы на спробы міліцыі сарваць сход, у лесе ў кансьпіратыўных умовах былі абраныя дэлегаты на Кангрэс дэмсілаў