ЕРУСАЛІМ. Улады Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі дамовіліся аб тым, што будуць цалкам каардынаваць свае захады ў часе дэмантажу габрэйскіх паселішчаў і вываду ізраільскіх войскаў з паласы Газы. З гэтай заявай выступіла Кандаліза Райс пасьля перамоваў з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам.
(Райс) “Мы разам распрацавалі плян дзеяньняў. Лідэры Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі дамовіліся працаваць разам паводле гэтага пляну. Мы адзіныя ў меркаваньні, што вывад ізраільскага войска з паселішчаў у паласе Газы і часткі тэрыторыяў Заходняга берагу Ярдану можа стаць важным крокам у выкананьні пляну “дарожная мапа”. Калі гэты плян будзе выкананы, дзьве дэмакратычныя дзяржавы –Ізраіль і Палестына – змогуць існаваць побач у міры і бясьпецы”
У суботу Кандаліза Райс сустрэлася у горадзе Рамала з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.