Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Кіргізстану сьцьвярджаюць, што мяцеж арганізавалі за грошы прыхільнікі Акаева


БІШКЕК. Улады Кіргізстану працягваюць сьцьвярджаць, што хваляваньні, якія адбыліся ў пятніцу ў Бішкеку былі арганізаваныя былым прэзыдэнтам Аскарам Акаевым і ягонымі прыхільнікамі. Намесьнік прэм’ер-міністра Даніяр Усенаў, прыхільнік цяперашняга кіраўніка Кіргізстану Курманбека Бакіева, сёньня заявіў: (Усенаў) “Яны пачалі рыхтаваць мяцеж яшчэ месяц таму. Мы ведаем пра гэта. Яны далі людзям грошы ў якасьці пазыкі без працэнтаў і сказалі – калі прагаласуеце супраць Бакіева і выйдзеце на вуліцы, дык можаце ўвогуле гэтыя пазыкі не вяртаць”. Удзельнікі ўчорашняй акцыі, у якой узялі ўдзел каля 2 тысячаў чалавек, патрабавалі ад уладаў зарэгістраваць у якасьці кандыдата на пасаду прэзыдэнта Урмата Барыктабасава, які, паводле афіцыйнай інфармацыі, мае казахскае грамадзянства. Пратэстоўцы захапілі Дом ураду. Дэманстрацыю разагналі сілай, затрымаўшы каля 300 чалавек.
XS
SM
MD
LG