Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская дэлегацыя адмовілася сустракацца з Кручкоўскім


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня Саюз палякаў Беларусі (СПБ) наведала дэлегацыя ўладаў польскага горада Вроцлаў. Сустракацца з былым кіраўніцтвам СПБ, якое падтрымліваюць улады, польскія прадстаўнікі адмовіліся.

Узначальваў дэлегацыю кіраўнік аддзелу замежных сувязяў адміністрацыі Вроцлава Кшыштаф Гжэльчык. Палякі сустракаліся з старшынём Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандрам Антоненкам.

Калі зайшла размова пра Саюз палякаў, госьці сказалі, што плянуюць наведаць гэтую грамадзкую арганізацыю. У адказ спадар Антоненка прапанаваў ім таксама сустрэцца з былым кіраўніком СПБ Тадэвушам Кручкоўскім. Але спадар Гжэльчык адказаў, што існуе пазыцыя польскай дзяржавы адносна сытуацыі вакол Саюзу палякаў Беларусі, таму ён можа сустрэцца толькі зь легітымным кіраўніцтвам Саюзу на чале з Анжалікай Борыс.

У суботу ў Горадні чакаецца прыезд дэпутата польскага Сойму, віцэ-старшыні партыі “Права і справядлівасьць” Адама Ліпіньскага. Ён жа ўзначальвае нядаўна створаны ў Польшчы камітэт “Салідарныя зь Беларусьсю”.

***

Анжаліка Борыс была абрана кіраўніком СПБ на апошнім зьезьдзе гэтай грамадзкай арганізацыі, які адбыўся 12-13 сакавіка ў Горадні. 12 траўня мін''юст прызнаў вынікі зьезду несапраўднымі і назваў дзейным старое кіраўніцтва Саюзу на чале з Тадэвушам Кручкоўскім, якога міністэрства абавязала арганізаваць паўторнае правядзеньне зьезду. Учора спадар Кручкоўскі наведаў Саюзу палякаў, запатрабаваў у А.Борыс ключы і пячатку і заявіў, што будзе арганізоўваць новы зьезд СПБ. Пяць дзён таму Т.Кручкоўскага выключылі зь сябраў Саюзу палякаў, але ён лічыць гэтае рашэньне незаконным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG