БАГДАД. Авіяцыя ЗША, тысяча амэрыканскіх марскіх пехацінцаў і ірацкія сілы пачалі маштабную апэрацыю кала мяжы з Сірыяй. Мэта апэрацыі – нэўтралізаваць паўстанцаў і замежных баевікоў ў раёне гораду Карабіла.
У мінулую суботу ў гэтым раёне амэрыканскія вайскоўцы забілі 40 баевікоў. Між тым сёньня ў Багдадзе ўчыненыя два замахі, у выніку якіх некалькі чалавек параненыя.