Галоўнага рэдактара выданьня Анатоля Букаса вінавацяць у паклёпе на рэдактарку газэты Барысаўскага гарвыканкаму “Адзінства” Веру Пратасевіч, а таксама ў абразе яе. Крымінальная справа на Букаса была заведзеная яшчэ летась. У лістападзе пракуратура Барысава паінфармавала Анатоля Букаса, што зьмешчаны ім у сакавіку 2004 году у “Барысаўскіх навінах” крытычны артыкул пра Веру Пратасевіч трапляе пад дзеяньне двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. 13 чэрвеня пракурор папрасіў вынесьці Букасу пакараньне за паклёп і абразу рэдактаркі афіцыйнага выданьня двума штрафамі – па 30 базавых велічыняў.
Міхал Стэльмак, Барысаў Сёньня ў Барысаве з апошнім словам выступіў рэдактар “Барысаўскіх навінаў” Анатоль Букас. Ён заявіў, што перасьлед газэты вядзецца на ініцыятыву чыноўнікаў Барысаўскага гарвыканкаму.
Самае папулярнае
1