Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хусэйн дапытаны наконт забойстваў шыітаў


Багдад

Ірацкія судзьдзі сёньня дапыталі былога дыктатара Садама Хусэйна ў справе забойства дзясяткаў шыітаў пасьля няўдалага замаху на Хусэйна ў 1982 годзе. Гэты эпізод не лічыцца самым галоўным сярод злачынстваў, у якіх абвінавачваецца Хусэйн, але ён будзе разглядацца ў самым пачатку працэсу. Тым часам, сёньня чатыры ірацкія паліцыянты загінулі падчас перастрэлкі з паўстанцамі на поўнач ад Багдаду, у пачатку дня, 7 ірацкіх вайскоўцаў загінулі ў выніку нападу самагубцы.
XS
SM
MD
LG